ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 кастрычніка 2017, 16:24

Факсімільны збор спадчыны Скарыны перададзены ў бібліятэкі Францыі

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўны факсімільны збор спадчыны беларускага першадрукара Францыска Скарыны перададзены ў бібліятэкі Францыі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Перадаў выданні дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ў час візіту ў Парыж 16 кастрычніка.

Раман Матульскі сустрэўся з генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Францыі імя Франсуа Мітэрана Сільвіян Тарсо-Гійры. У дар французскай бібліятэцы было перададзена поўнае факсімільнае выданне ў 20 кнігах друкаванай спадчыны Францыска Скарыны. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі расказаў аб творчасці Скарыны, а таксама аб праведзенай рабоце па падрыхтоўцы і выданні збору яго кніг. Акрамя таго, бакі дамовіліся аб аказанні садзейнічання з французскім бокам па стварэнні лічбавай бібліятэкі ў Беларусі накшталт французскай "Галікі".

У гэты ж дзень адбылася сустрэча Рамана Матульскага з дырэктарам бібліятэкі Нацыянальнай асамблеі Францыі Патрыкам Мантамбалам. Фонды бібліятэкі парламента Францыі таксама папоўніліся факсімільнымі выданнямі беларускага першадрукара. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасці развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці выкарыстанне беларускага вопыту выдання факсімільных копій рэдкіх кніг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі