Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 сакавіка 2020, 18:08

"Еўрабачанне" адмянілі з-за каранавіруса

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2020" адменены з-за каранавіруса, паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу.

"З вялікім шкадаваннем аб'яўляем аб адмене конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" у Ратэрдаме. За апошнія некалькі тыдняў мы вывучылі мноства альтэрнатыўных варыянтаў, якія далі б магчымасць правесці "Еўрабачанне". Аднак няпэўнасць, выкліканая распаўсюджваннем COVID-19 па ўсёй Еўропе, і абмежаваннямі, уведзенымі ўрадамі краін-вяшчальнікаў і ўладамі Нідэрландаў, вымусілі Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) прыняць цяжкае рашэнне адмовіцца ад правядзення конкурсу", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што "Еўрабачанне" можа быць арганізавана ў Ратэрдаме ў 2021 годзе.

65-ы конкурс песні "Еўрабачанне" ў гэтым годзе павінен быў прайсці з 12 па 16 мая ў Ратэрдаме (Нідэрланды).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі