Сцяг Аўторак, 21 ліпеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 ліпеня 2026, 18:17

Этнічнае свята эпохі ранняга сярэдневякоўя пройдзе ў Чавускім раёне 25 ліпеня

Фота з архіва
Фота з архіва
5 ліпеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У аграгарадку Радамля Чавускага раёна 25 ліпеня пройдзе ХIII этнічнае свята эпохі ранняга сярэдневякоўя "У госці да радзімічаў", заснаванае на стылістыцы і падзеях IX-XI стагоддзяў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Па традыцыі аўтэнтычнае свята разгорнецца на замкавай гары. На гэтым месцы ў X стагоддзі радзімічы заснавалі сваё паселішча. Гэта гісторыя і будзе прадстаўлена ў час фестывалю.

Для гасцей свята будзе працаваць музей пад адкрытым небам, пройдуць майстар-класы па традыцыйных рамёствах, выставы-продажы вырабаў майстроў. Таксама арганізуюць разнастайныя інтэрактыўныя зоны, атракцыёны ў стылістыцы ранняга сярэдневякоўя, этнаквест для дзяцей і дарослых.

У праграме фестывалю - тэатралізаваны паказ "Падарожжа ў сівую даўніну", паказальныя баі рэканструктараў, канцэртныя праграмы запрошаных калектываў, фаер-шоу і распальванне рытуальнага вогнішча. А завершыцца свята этна-дыскатэкай.

Пачатак святочнай праграмы ў 16.30.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі