ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 мая 2023, 09:31

Экзэмпляр рэдкай кнігі падораць парку гісторыі "Сула"

Фота прэс-службы парка гісторыі "Вялікае княства Сула"
Фота прэс-службы парка гісторыі "Вялікае княства Сула"

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экзэмпляр рэдкай кнігі "Вялікае майстэрства артылерыі" падораць парку гісторыі "Вялікае княства Сула", паведамілі БЕЛТА ў парку.

Урачыстая цырымонія перадачы каштоўнага выдання адбудзецца 6 мая. На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, аддзела рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі, Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, вучоныя-гісторыкі цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук, старшыня Ігар Марзалюк.

Аўтар кнігі Казімір Семяновіч - тэарэтык артылерыі, ваенны інжынер, якога лічаць вынаходцам прататыпу шматступеньчатай ракеты. У 1650 годзе ў Амстэрдаме ён выдаў трактат "Вялікае майстэрства артылерыі", які ў выніку стаў адной з важнейшых у Еўропе навуковых работ па артылерыі і піратэхніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі