Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 кастрычніка 2021, 14:49

Эксперт: у чытачоў расце цікавасць да папяровай кнігі

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чытачоў расце цікавасць да папяровай кнігі, заявіў сёння журналістам дырэктар "Эксма ACT Сash & Сarry" Віталь Шкелко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашых пакупнікоў расце цікавасць да папяровай кнігі. Калі браць даныя апошняй статыстыкі, то электронная кніга карыстаецца попытам у людзей старэйшых за 40 гадоў. Вядома, радасна, што дзеці цяпер больш увагі ўдзяляюць чытанню, і гэта ніша ў літаратуры развіваецца. Хачу адзначыць, што ў Расіі беларуская дзіцячая літаратура карыстаецца ўстойлівым попытам, а таксама запатрабавана вучэбная літаратура", - расказаў Віталь Шкелко.

У Мінску з 20 па 24 кастрычніка пройдзе выстаўка-кірмаш "Кніжная восень у сталіцы", дзе будзе прадстаўлена прадукцыя лідараў беларускага і расійскага кнігавыдання.

"Мы будзем рады прадставіць найбуйнейшы расійскі холдынг на выстаўцы, асноўныя навінкі гэтага сезона. Холдынг абнаўляе асартымент кожны тыдзень. Хочацца прадставіць лепшыя кнігі для нашых пакупнікоў і азнаёміць іх з бягучымі трэндамі", - сказаў Віталь Шкелко.

Як адзначыла вядучы спецыяліст выдавецтва "Беларусь" Анжэла Садоўская, яны таксама прадставяць шмат навінак на выстаўцы. "Выдавецтва "Беларусь" з задавальненнем прыме ўдзел у выстаўцы. Мы зацікаўлены ў папулярызацыі чытання і пашырэнні нашай кніжнай прадукцыі. Прайс-ліст выдавецтва налічвае больш за 200 выданняў - гэта кнігі грамадска-палітычныя, літаратурна-мастацкія, шмат выданняў па гісторыі, культуры, якія прысвечаны Беларусі, дзіцячыя, навукова-папулярныя выданні. Гэта значыць на любы густ", - падкрэсліла яна.

Выстаўка-кірмаш "Кніжная восень у сталіцы" размесціцца на пляцоўцы гандлёвага цэнтра "Сталіца". Яна будзем працаваць па рэжыме работы гандлёвага цэнтра - з 10.00 да 22.00. Уваход бясплатны. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 20 кастрычніка ў 13.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі