Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 кастрычніка 2021, 11:08

Экспазіцыю "Вальтэр Віхман: Беларусь 1941" прэзентавалі ў музеі ВАВ

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовая экспазіцыя "Вальтэр Віхман: Беларусь 1941" адкрылася ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Мастацкая выстава створана на аснове 32 графічных работ нямецкага мастака і жывапісца Вальтэра Віхмана. Паводле слоў арганізатараў, ён стаў сведкам жахаў і жудасных пакут людзей, калі быў маладым мастаком і ўдзельнікам вайны гітлераўскай Германіі супраць Савецкага Саюза. І тады ўсё, што адбывалася навокал, ён актыўна зарысоўваў: смерць, боль, пакуты, разруху.

"Дзякуючы чуламу ўспрыманню навакольнага свету мастак стварыў серыю графічных твораў пад назвай "Беларусь 1941". У ёй адлюстраваны разбураныя беларускія гарады: Мінск, Бялынічы, Магілёў, Орша. Усе гэтыя эскізы, акварэлі, зарысоўкі алоўкам уяўляюць сабой мастацкія сведчанні таго страшнага і цяжкага часу", - дадалі ў музеі.

Экспануемыя работы былі перададзены ў музей ВАВ нявесткай мастака Элізабет Віхман. Асобныя малюнкі дапоўнены фатаграфіямі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі