Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 снежня 2021, 15:48

Экспазіцыя "Дружбы праменні: Якуб Колас і Казахстан" адкрыецца 22 снежня ў Мінску

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа рыхтуюць экспазіцыю "Дружбы прамені: Якуб Колас і Казахстан". Прэзентацыя праекта адбудзецца 22 снежня, паведамілі БЕЛТА ў музеі класіка.

"Якуб Колас высока цаніў традыцыі казахскага народа. Цераз Казахстан праходзіў шлях сям'і Міцкевічаў падчас эвакуацыі ва Узбекістан, класіку даводзілася бываць там у перыяд Вялікай Айчыннай вайны", - расказалі ў музеі.

Беларускі пясняр быў знаёмы з многімі паэтамі Казахстана. З імі ён сустракаўся падчас з'ездаў і іншых публічных мерапрыемстваў. Ён асабіста ведаў класіка казахскай літаратуры Сабіта Муканава. У асабістай бібліятэцы Якуба Коласа была яго кніга "Сыр-Дар'я".

На 70-гадовы юбілей Якубу Коласу ад імя пісьменнікаў Казахстана была прыслана віншавальная паштоўка на рускай мове, а вядомы паэт Таір Жарокаў падарыў яму мужчынскі нацыянальны халат і цюбецейку. Цяпер гэта экспанаты фондаў музея, якія пакажуць на выставе. У экспазіцыі можна знайсці экзэмпляр кнігі Якуба Коласа "Вершы", падпісаны паэтам Каліжанам Бекхожыным. "Гэтая кніга - яскравы прыклад цесных сувязей айчыннага класіка і казахскіх мастакоў слова", - дадалі ў музеі. Некаторыя творы беларускага паэта перакладзены на рускую мову.

У адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел прадстаўнікі пасольства Казахстана ў Беларусі, вядомыя літаратары і перакладчыкі, нашчадкі Якуба Коласа. Таксама прагучаць музычныя кампазіцыі на словы класіка, паэтычныя творы на трох мовах: беларускай, казахскай і рускай. Пачатак мерапрыемства ў 15.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі