Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 кастрычніка 2020, 16:35

Экспазіцыі музея ВАВ да яго 76-годдзя будуць бясплатныя для равеснікаў музея

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны да свайго 76-годдзя 22 кастрычніка правядзе святочную праграму, паведаміла БЕЛТА намеснік загадчыка аддзела музейных камунікацый Алена Сямашка.

"22 кастрычніка спаўняецца 76 гадоў з дня адкрыцця Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта самае вялікае нацыянальнае сховішча рэліквій ваеннай гісторыі, фондавыя калекцыі якога налічваюць больш за 155 тыс. адзінак. За гады свайго існавання і плённай працы ён стаў візітнай карткай краіны і самым наведвальным музеем Беларусі", - сказала Алена Сямашка.

Арганізатары прапануюць наведаць экспрэс-выставу "Выданні Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны". Наведвальнікаў азнаёмяць з друкаванымі выданнямі розных гадоў, у тым ліку прадставяць унікальныя навінкі - падарункавы набор паштовак "Быт рагачоўскіх партызан" і альбом "Рарытэты ваенна-гістарычных музеяў Беларусі і Расіі", прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім сабраны гісторыі 100 экспанатаў - сведчанняў подзвігаў людзей, якія адстаялі сваю краіну і выратавалі свет ад фашызму.

У час святкавання будзе працаваць часовая экспазіцыя савецкай графікі і карыкатуры з фондавай калекцыі 1939-1945 гадоў "Зброяй мастацтва". Выстава прадставіць арыгінальныя адналістыя плакаты і плакатныя серыі "Вокны ТАСС", "Баявы аловак", выкананыя ў тэхніцы каляровай літаграфіі, а таксама арыгінальныя плакаты, створаныя трафарэтным спосабам каляровай гуашшу. Гэта работы плакатыстаў і карыкатурыстаў Віктара Дэні, Барыса Яфімава, Кукрыніксаў, Віктара Іванова і Аляксея Какарэкіна.

У канферэнц-зале адбудзецца ўрачысты сход і святочны канцэрт. У гэты дзень таксама пройдзе акцыя "Равеснікі музея": 76-гадовыя наведвальнікі змогуць наведаць экспазіцыі бясплатна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі