Фота НЦСМ
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрыліся 2 выставы: "Візуалізацыі. Паверхня і знак" і "Лета - маленькае жыццё!", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.
"Выстава "Візуалізацыі. Паверхня і знак" уключае творы, набытыя Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў за апошнія гады. Экспазіцыя займае чатыры залы, рыхтавалася яна каля двух тыдняў. У адной зале прадстаўлены работы беларускага мастака-канцэптуаліста, у другой - змешаная экспазіцыя ўдзельнікаў расійска-беларускага пленэру, прысвечанага Янку Купалу і Якубу Коласу. Дзве іншыя залы прысвечаны графіцы. У іх можна ўбачыць цудоўныя экслібрысы. Прычым ёсць работы не толькі беларускіх, але і нямецкіх і расійскіх мастакоў. Акрамя таго, на выставе паказаны творы вядомага мінскага скульптара Максіма Пятрулі", - сказаў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Міхаіл Мірошнікаў.
"Частку другога паверха займае выстава "Лета - маленькае жыццё!". На ёй прадстаўлены самы шырокі спектр работ мастакоў розных стыляў, у тым ліку работы народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Таксама там можна ўбачыць дэкаратыўную скульптуру ад аўтараў з Беларусі і замежжа. Сярод апошніх выдзяляюцца работы з выдзіманага шкла літоўскага майстра. Уся экспазіцыя імкнецца перадаць радасны настрой лета", - падкрэсліў Міхаіл Мірошнікаў.
Пазнаёміцца з экспазіцыямі можна ў корпусе НЦСМ па вуліцы Някрасава, 3. Прадоўжацца выставы да 5 верасня.-0-