4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 65 гадоў таму, 4 снежня 1959 года, адкрыў свае дзверы для першых наведвальнікаў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
Музей размешчаны ў будынку, дзе жыў з сям'ёй і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас з канца 1944-га па дзень смерці 13 жніўня 1956 года. Двухпавярховы дом і прылеглы да яго сад плошчай 0,4 га, дзе захаваліся дрэвы, пасаджаныя песняром, размешчаны на тэрыторыі Акадэміі навук Беларусі.
Адразу пасля вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сын Коласа Даніла знайшоў драўляны дом і пасяліўся ў ім з дазволу кіраўніцтва Акадэміі навук БССР. Сам Якуб Колас прыехаў у сталіцу ўпершыню пасля вызвалення 6 снежня 1944 года і некаторы час жыў у гэтым доме. Бываў і пазней наездамі, а канчаткова пераехаў з Масквы ў маі 1945 года, пасля смерці жонкі Марыі Дзмітрыеўны.
Летам 1946 года дом пісьменніка наведаў першы сакратар ЦК КПБ і старшыня Савета Міністраў БССР Панцеляймон Панамарэнка. Ён быў вельмі здзіўлены занадта сціплым побытам сям'і пісьменніка і, палічыўшы дом няўтульным і непрыдатным для жылля і работы народнага паэта, прапанаваў пабудаваць Коласу больш прасторны дом. Аднак Якуб Колас адмовіўся ад прапановы: каля двух мільёнаў жыхароў рэспублікі жылі тады ў зямлянках, і народны паэт лічыў немагчымым для сябе ў такі час жыць у раскошы.
Замест будаўніцтва новага будынка сям'я вырашыла абысціся частковай рэканструкцыяй старога. У 1947 годзе была зроблена двухпавярховая цагляная прыбудова, у якой Якуб Колас з двума сынамі і нявесткай жыў на працягу пяці гадоў. Летам 1952 года, да 70-гадовага юбілею паэта, па праекце Георгія Заборскага быў пабудаваны вялікі, прасторны дом на фундаменце старога.
Пасля смерці пісьменніка была прынята пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР аб увекавечанні памяці Якуба Коласа, адным з пунктаў якога значылася стварэнне музея. Першым збіральнікам рэліквій музея стаў сын Якуба Коласа заслужаны дзеяч культуры Беларусі Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч. Ён быў і першым дырэктарам музея, які ўзначальваў яго на працягу 20 гадоў.
Асноўны фонд музея налічвае больш за 31 тыс. адзінак. Гэта асабістыя рэчы паэта і яго сям'і, кнігі, рукапісы, дакументы, мастацкія работы, якія ўвекавечваюць вобраз народнага паэта і герояў яго твораў. У музеі таксама ёсць і неарыгінальныя, дублетныя матэрыялы (рэпрадукцыі, копіі, муляжы), з іх створаны навукова-дапаможны фонд колькасцю больш за 4 тыс. адзінак.
Асабісты архіў пісьменніка прадстаўлены больш як 7 тыс. адзінак матэрыялаў. Гэта тэксты і стэнаграмы выступленняў, дакладаў пісьменніка, пісьмы да родных і знаёмых, да беларускіх і рускіх пісьменнікаў - П.Броўкі, П.Глебкі, М.Лынькова, К.Крапівы, М.Лужаніна, Я.Мазалькова, С.Гарадзецкага. Сюды таксама ўваходзяць дакументы, перададзеныя ў музей роднымі Якуба Коласа, - рукапісы і машынапісы розных твораў, пісьмы, тэлеграмы Коласу ад розных людзей, запрашальныя білеты, выразкі з газет і часопісаў, сабраныя ім для работы.
Музей захоўвае больш за 2,5 тыс. рукапісаў. Сярод самых каштоўных - цыкл дарэвалюцыйных вершаў Коласа, яго белетрыстыка, фальклорныя сшыткі з запісамі казак, легенд, паданняў, народных песень, якія паэт зрабіў у перыяд вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі і ў гады работы настаўнікам на Палессі ў 1899-1904 гадах.
Сярод кінафотадакументаў можна ўбачыць фатаграфіі Якуба Коласа, яго родных і сяброў, месцаў, звязаных з жыццём і творчасцю, здымкі з мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці паэта. Захоўваюцца таксама запісы голасу Коласа ў час урачыстых выступленняў у 1952-1956 гадах і дакументальныя фільмы пра яго жыццё. Сярод найбольш ранніх экспанатаў - фота Якуба Коласа 1901 года ў час вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, арыгінальныя фатаграфіі паэта 1920-1930 гадоў з дароўнымі надпісамі А.Сянкевічу, М.Грамыку, М.Гарэцкаму, П.Мядзёлцы, С.Гарадзецкаму, фатаграфія Якуба Коласа сярод членаў Інбелкульта і шэраг іншых.
Большую частку фонду "Выяўленчае мастацтва" складаюць партрэты народнага песняра і яго родных, выявы мясцін, звязаных з паэтам, а таксама ілюстрацыі Г.Паплаўскага, А.Лапіцкай, Е.Лось, В.Савіча да твораў пісьменніка.
Сярод найбольш каштоўных экспанатаў кніжнага фонду - першыя і амаль усе прыжыццёвыя выданні твораў Якуба Коласа на беларускай і рускай мовах, а таксама адзінае захаванае з усяго тыражу 4-е выданне паэмы "Новая зямля" 1941 года. У музеі можна ўбачыць газеты "Наша ніва", "Наша доля" 1906, 1908, 1913 гадоў; выданні ваенных гадоў, часопісы 1920-1940-х гадоў "Вольны сцяг", "Маладая Беларусь", "Маладняк", "Полымя", "Саха", "Крывіч", "Калоссе", "Славяне". Беражліва захоўваюцца выданні Інбелкульта і АН БССР 1920-х гадоў, кнігі Я.Карскага, П.Растаргуева, П.Шэйна, В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, Б.Тарашкевіча, М.Гарэцкага, І.Замоціна, А.Луцкевіча, Я.Станкевіча і іншых.
Акрамя таго, у літаратурна-мемарыяльным музеі сабраны пісьмы, кнігі, дакументы аб людзях, якія асабіста ведалі Якуба Коласа. Гэта, напрыклад, удзельнікі нелегальнага настаўніцкага з'езда 1906 года. Асобнай калекцыяй прадстаўлены ўзнагароды Якуба Коласа - ордэны, медалі, значкі.
Музейная экспазіцыя складаецца з дакументальнай (1-ы паверх дома) і мемарыяльнай (2-і паверх) частак. Сувязным звяном паміж імі стала лесвіца дома, уздоўж якой размешчаны шэраг фатаграфій вядомых беларускіх і замежных дзеячаў навукі, культуры, літаратуры, палітыкі, якія гасцявалі ў свой час у доме Коласа.
У мемарыяльнай частцы адноўлены прыжыццёвы інтэр'ер дома сярэдзіны 1950-х гадоў. Гэта вялікая гасціная, дзе збіраліся госці і сваякі, сталовая з мэбляй з чырвонага дрэва і ўзорамі абедзенных сервізаў, рабочы кабінет ранняга перыяду з пісьмовым сталом і рэдкімі кнігамі XIX стагоддзя. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў нязменна выклікае асабісты кабінет пісьменніка, дзе на рабочым столе сярод іншага ляжыць недапісанае пісьмо Якуба Коласа - над ім абарвалася яго жыццё. Гадзіннік занатаваў час, калі спынілася сэрца, - 13.20. Тут жа знаходзіцца і каляндар 1956 года, адкрыты на даце апошняга пражытага дня - 13 жніўня. Тут і ўнікальны пісьмовы прыбор, зроблены на заказ калег-пісьменнікаў у Ленінградзе ў 1947 годзе: чарніліцы і падстаўка для алоўкаў у выглядзе дубовых пянёчкаў - як памяць пра самае любімае дрэва Якуба Коласа.
Акрамя таго, на малой радзіме Якуба Коласа ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці працуе філіял музея "Мікалаеўшчына", які аб'ядноўвае мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы, Ласток, Альбуць і Смольню.

Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа актыўна папулярызуе веды пра ўклад пісьменніка ў развіццё Беларусі як краіны і беларускага народа як самабытнай нацыі.-0-
Фота Таццяны Матусевіч