ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 сакавіка 2023
Мінск +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 сакавіка 2022, 09:29

Дзіцячы сацыяльны праект запускаюць у Брэсцкім краязнаўчым музеі

Фота з архіва
Фота з архіва

18 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі 20 сакавіка стартуе дзіцячы сацыяльны праект "Казкі старога чамадана", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА навуковы супрацоўнік музея і куратар праекта Кацярына Вялічка.

Праект адкрые прэм'ера казкі "Маленькі рыцар" паводле матываў аднайменнай гісторыі амерыканскага кінарэжысёра і сцэнарыста Дэніэла Рэмера. Першымі гледачамі стануць выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку, якія апынуліся без апекі бацькоў. Дзеці ўбачаць казку, акунуцца ў музейную атмасферу, паўдзельнічаюць у тэматычным квесце ў залах гістарычнай экспазіцыі і азнаёмяцца з унікальнымі артэфактамі рыцарскага сярэдневякоўя.

"Праект як мабільны лялечны тэатр для вельмі маленькіх гледачоў год таму прыдумала маладая мама брастаўчанка Вольга Анішкевіч. Мы вырашылі адаптаваць яго пад музейную пляцоўку. Справа ў тым, што ў нас у музеі мерапрыемствы ў асноўным разлічаны на дарослых, у лепшым выпадку - школьнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту. А для малых, дашкольнікаў, па сутнасці, нічога няма. Між тым цікавасць да музея трэба выхоўваць з ранняга ўзросту, вось мы і хочам зрабіць гэта праз гульню, у інтэрактыўнай форме", - расказала Кацярына Вялічка.

Акрамя забаў маленькіх гледачоў чакае занятак з ТРВЗ-педагогам Юліяй Заікай. Яе заданні накіраваны на развіццё ў дзяцей інтэлекту, фарміраванне ў іх патрэбнасці ў культуры, выхаванне разумення дабрыні, сяброўства, працавітасці і іншых асобасных якасцей.

У рамках праекта ў музеі запланаваны чатыры такія мерапрыемствы. Кожны раз гэта будзе прэм'ера новай казкі. Чакаецца, што два паказы пройдуць вясной, яшчэ два - пасля школьных летніх канікулаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі