Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 ліпеня 2021, 11:33

Дзіцячая студыя ансамбля "Харошкі" аб'явіла новы набор выхаванцаў

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзіцячая студыя Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" аб'яўляе новы набор выхаванцаў 6-14 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў ансамблі.

"Праграма навучання ўключае ўрокі харэаграфіі з элементамі класічнага і народнага танцаў. Заняткі пабудаваны на рэпертуары легендарнага ансамбля "Харошкі" ў лепшых традыцыях беларускага харэаграфічнага мастацтва, - адзначылі ў калектыве. - Дзіцячая студыя развівае ў дзецях працавітасць, сабранасць, уважлівасць, мэтанакіраванасць, фарміруе грацыю, пластыку і выразнасць цела. Нашы выхаванцы прымаюць удзел у канцэртах калектыву, а таксама ў конкурсах і фестывалях народнай культуры ў Беларусі і за мяжой".

Конкурсныя адборы адбудуцца 26-27 жніўня. У іх могуць паўдзельнічаць дзяўчынкі і хлопчыкі без харэаграфічнай падрыхтоўкі 6-7 гадоў, а таксама дзеці з харэаграфічнай падрыхтоўкай у прадаўжаючыя групы 7-14 гадоў.

Заняткі пачнуцца ў верасні і будуць праходзіць у ранішні і вячэрні час у будынку Беларускай дзяржаўнай філармоніі (пр.Незалежнасці, 50).

Для даведак звяртацца да кіраўніка студыі Алены Мікалаеўны Багданавай па тэлефоне (+37529) 500-68-83.

Ансамбль "Харошкі" - аўтарскі калектыў. Яго стваральнік - народная артыстка Беларусі Валянціна Гаявая. Таленавіты харэограф глыбока і дасканала даследуе беларускую культурную спадчыну, своеасабліва пераасэнсоўвае яе і вяртае да жыцця. Абапіраючыся на аснову народна-сцэнічнага танца і свабодна валодаючы мовай сучаснай харэаграфіі, яна стварае маштабныя, яркія, жыццесцвярджальныя спектаклі. Сярод іх "Тураўская легенда", "Бывай, XX стагоддзе!", "Добры вечар, госці!", "Беларусы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі