ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 чэрвеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 мая 2019, 14:24

Дзіцячае свята мастацтваў у Верхнядзвінску збярэ ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі і Латвіі

Фота verkhnedvinsk.vitebsk-region.gov.by
Фота verkhnedvinsk.vitebsk-region.gov.by

21 мая, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Рэгіянальнае дзіцячае свята мастацтваў "Дзвіна-Дзвіна-Daugava" ў Верхнядзвінску 26 мая збярэ амаль 300 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Латвіі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Надзея Масквічова.

На свята прыедуць калектывы з латвійскай Краславы і Дагды, расійскага Валакаламска, Себежа і Кінгісепа, а таксама Полацка, Віцебска, Гарадка, Расонаў і інш. Усяго амаль 300 чалавек.

Раніцай удзельнікі пройдуць шэсцем у суправаджэнні дзяўчат-барабаншчыц ад плошчы Юбілейнай да гарадскога парку. Там адбудуцца ўрачыстае адкрыццё свята і гала-канцэрт творчых калектываў. Маладыя артысты выступяць у самых розных жанрах.

Увесь дзень на тэрыторыі парку будуць працаваць выязны гандаль, дзіцячыя атракцыёны і гульнявыя пляцоўкі з конкурсамі, віктарынамі і этнадыскатэкай. Акцыі бяспекі правядзе Верхнядзвінскі РАНС. Вырабы і сувеніры прадставяць на выстаўцы-кірмашы народныя майстры, работнікі і наведвальнікі аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва і навучэнцы раёна. Будзе арганізаваны паэтычны дворык і фотавыставы.

Закрыццё свята адбудзецца ў 16.30. Вечарам пачнецца танцавальная праграма для дзяцей, якую зменіць дыскатэка для моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі