Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 лістапада 2018, 18:48

Дзіцячае "Еўрабачанне" адкрылася ў Мінску

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія адкрыцця міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" праходзіць у Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія традыцыйна стартавала з чырвонай дывановай дарожкі, па якой прайшлі ўсе 20 дэлегацый краін-удзельніц. Гэта першая сустрэча ўсіх канкурсантаў, якія змаглі прэзентаваць сябе і сваю каманду. Адразу пасля прывітальнага дэфіле ўдзельнікі падняліся на сцэну, каб загадаць жаданне.

У адкрыцці прынялі ўдзел больш за 300 чалавек. Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе прадстаўляе Даніэль Ястрэмскі.

Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" трансфармаваўся ў вялікую мультымедыйную пляцоўку. Адным з самых яркіх элементаў цырымоніі адкрыцця стане 3D Mapping Show, што ўключае розныя жанры сцэнічнага мастацтва: танец, фальклорную музыку ў сучаснай апрацоўцы, камп'ютарную графіку і святло-праекцыйнае 3D-шоу. 

Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" у Мінску паставіла рэкорд па колькасці ўдзельнікаў. Два дзясяткі выканаўцаў у гэтым фармаце не спаборнічалі яшчэ ні разу.

У тэлеэфіры ўрачыстую цырымонію адкрыцця змогуць убачыць не толькі беларускія гледачы, але і паклоннікі дзіцячага "Еўрабачання" ва ўсіх краінах Еўропы, а таксама ў Аўстраліі. Белтэлерадыёкампанія будзе весці запіс цырымоніі і забяспечыць трансляцыяй усіх жадаючых вяшчальнікаў - членаў ЕВС. Каналы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць тэлеверсію адразу пасля "Панарамы". Таксама яе можна будзе ўбачыць на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by.

Фінал міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі 25 лістапада. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў музычнага праекта выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі