Фота Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава дзіцячых работ "Дыямент дзіцячых фантазій", прымеркаваная да Тыдня бацькоўскай любові і 20-годдзя будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адкрылася 15 кастрычніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Экспазіцыя аб'яднала 37 конкурсных работ юных мастакоў ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў, заяўленых на рэспубліканскі конкурс "Мінск, у якім я жыву", а таксама 10 пазаконкурсных работ ад хлопчыкаў і дзяўчынак, якія не прайшлі на конкурс па ўзросце.
Як расказала галоўны рэдактар часопіса "Качели" Таццяна Гуляева, на конкурс паступіла 196 работ. Часцей за ўсё малявалі Прывакзальную плошчу, Траецкае прадмесце і Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Са 196 работ 37 былі прысвечаны менавіта ёй. Геаграфія ўдзельнікаў таксама шырокая. Работы прысылалі з Мінска, Гомеля, Петрыкава, Смаргоні і Клічава. "Выстава будзе ісці цэлы месяц да 16 лістапада. Гэта цудоўная магчымасць пабываць у Нацыянальнай бібліятэцы не толькі дзецям, але і бацькам, нагода прыйсці сюды сям'ёй", - дадала Таццяна Гуляева.
Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара НББ Віктара Пшыбыткі, многія конкурсныя работы - вынік сумеснай сямейнай творчасці, бо дзяцей накіроўваюць бацькі. Важна, што ў іх бібліятэка асацыіруецца з горадам Мінскам. На малюнках - вобразы, звязаныя з бібліятэкай. Яны паказваюць яе фантастычную атмасферу.
"Самае галоўнае, што на гэтых малюнках бібліятэка прадстаўлена як месца, куды могуць прыйсці і правесці час людзі рознага ўзросту і прафесій. У нас ёсць дзіцячы пакой, і ў той час, калі бацькі пішуць курсавую ці дысертацыю, яны могуць пакінуць сваё дзіця з вопытнымі педагогамі, дзе яно правядзе час з карысцю. Наведваць можна ад трох гадоў. У бібліятэцы вялікі выбар дзіцячай літаратуры: казкі, энцыклапедыі, вядома, падручнікі. Хоць у бібліятэку можна запісацца з 14 гадоў, ёсць выключэнні. Некаторых дзяцей мы запісваем раней са згоды бацькоў і паведамлення з навучальнай установы. Таму я ўпэўнены, што дзеці, якія рабілі гэтыя малюнкі, - гэта нашы будучыя чытачы", - сказаўа на заканчэнне Віктар Пшыбытка.-0-