ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 мая 2022, 15:39

Дзень беларускай культуры прайшоў у Таліне

Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень беларускай культуры прайшоў у Таліне, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Эстоніі.

Мерапрыемства было арганізавана ў рамках Дня славянскай пісьменнасці і культуры беларускім таварыствам "Лес" (г. Талін) і прысвечана 25-годдзю ўтварэння гэтага таварыства. У сустрэчы прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Вячаслаў Качанаў, а таксама дыпламаты беларускай загранустановы ў Эстоніі.

Членам беларускага таварыства былі ўручаны памятныя падарункі і граматы з нагоды юбілейнай даты. Прадстаўнікоў беларускага таварыства таксама павіншаваў мэр Таліна Міхаіл Кылварт. На мерапрыемстве выступілі ансамблі нацыянальнай песні беларускіх таварыстваў "Лес", "Сябры" (г.Нарва), а таксама ўдзельнікі беларускай дзіцячай нядзельнай школы "Буслікі" і эстонскі танцавальны калектыў "Непаседы".

У пасольстве выказалі ўпэўненасць, што правядзенне Дня беларускай культуры ў Эстоніі будзе садзейнічаць распаўсюджванню ведаў пра багатую культурную спадчыну і традыцыі Беларусі.-0-

Фота пасольства Беларусі ў Эстоніі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі