ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 снежня 2021, 19:14

Дзень беларускага кіно і 50-годдзе айчыннай анімацыі адзначылі ў Мінску

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага кіно і 50-годдзю айчыннай анімацыі, прайшло сёння ў Доме кіно, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Культура - крыніца духоўнасці нацыі, гарантыя стабільнасці і працвітання любой дзяржавы. Сёння мы можам смела гаварыць аб тым, што ў краіне склаліся дакладныя падыходы па падтрымцы беларускага кінематографа, - сказаў Валерый Грамада. - Ідзе глабальная рэканструкцыя "Беларусьфільма", выдзяляюцца грашовыя сродкі на стварэнне кінапрадукцыі. У нас ёсць сапраўдныя майстры, таленавітая моладзь. Хацелася б пажадаць ім невычэрпнай творчай энергіі, поспехаў, шчасця, дабра і здароўя".

Першы намеснік міністра зачытаў віншаванні беларускім кінематаграфістам, работнікам і ветэранам кінастудыі "Беларусьфільм" ад старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і міністра культуры Анатоля Маркевіча.

"Кінематограф стаў адным з запатрабаваных відаў мастацтва і трывала ўвайшоў у наша жыццё. Ён пашырае кругагляд, дапамагае чалавеку ўсебакова развівацца. Кіно адлюстроўвае карціну сённяшняга жыцця і мінулага, фарміруе культуру сучаснасці. У гэтай сферы працуюць творчыя людзі. Ствараючы кінафільмы, яны выконваюць высокую місію па падтрымцы сапраўдных маральных каштоўнасцей", - гаворыцца ў віншаванні ад Наталлі Качанавай.

Валерый Грамада ўручыў падзякі кінематаграфістам. У прыватнасці падзяку прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі атрымала актрыса тэатра і кіно заслужаная артыстка Беларусі Валерыя Арланава.

Дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі расказаў: сучаснае пакаленне аніматараў захавала традыцыі школы беларускай кінематаграфіі. "Ёсць свой стыль, пазнавальнасць у работах. Разам з тым айчынная анімацыя захавала менавіта кінамастацтва. Здымаюцца мультфільмы не толькі забаўляльнага плана, але і адукацыйнага, асветнага. Гэта шырокая палітра кінастужак, якія расказваюць пра нашу гісторыю: пра Максіма Багдановіча, пра Марка Шагала. Апошні год можна назваць сапраўдным зарападам, паколькі тыя фільмы, якія былі створаны за апошні час, адзначаны высокімі ўзнагародамі за мяжой", - падкрэсліў ён.

Беларускія мультфільмы дастойна канкурыруюць у праграмах прэстыжных кінафестываляў у гарадах Францыі, Партугаліі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіны і іншых краін. Дарэчы, работы рэжысёраў Ігара Волчака, Алены Пяткевіч, Аляксандра Ленкіна, Уладзіміра Пяткевіча, Таццяны Жыдкоўскай, Ірыны Кадзюковай, Таццяны Кубліцкай, Алены Туравай, Ірыны Тарасавай, Юліі Цітовай адзначаны ўзнагародамі, у ліку якіх "Залаты арол", "Залаты чаравічак" "Залаты Віцязь".

"Мы цяпер думаем аб тым, хто ж прыйдзе на змену людзям, якія стваралі кінагісторыю. На наступны год запланаваны праект кароткаметражных анімацыйных фільмаў - навагодні альманах. Туды ўвойдуць тыя работы, якія будуць стварацца маладымі рэжысёрамі", - сказаў на заканчэнне Уладзімір Карачэўскі.

Пасля ўрачыстай часткі госці ўбачылі на вялікім экране анімацыйныя фільмы - прызёры розных фестываляў: "Піліпка", "Дзед", "Ронда-капрычыёза", "Лагодны воўк".

Арганізавалі мерапрыемствы Міністэрства культуры і кінастудыя "Беларусьфільм".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі