Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 снежня 2020, 11:10

Дзед Мароз адкрые анлайн-офіс у Гомелі

4 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Дзед Мароз адкрые анлайн-офіс у Гомелі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Рэалізуе праект Палац культуры "Беліцкі", дзе прадумалі інавацыйны і арыгінальны фармат у навагодняй індустрыі. "У суязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй сустрэча дзяцей і навагодніх персанажаў ускладнена. Мы знайшлі рашэнне. Дзед Мароз і Снягурачка у зручны час звяжуцца з дзецьмі па відэасувязі (Viber/Telegram/Skype) і ў рэжыме рэальнага часу будуць забаўляць дзяцей, павіншуюць з надыходзячым святам, а таксама правядуць сапраўдны навагодні квест на бяспечнай адлегасці", - расказалі ў ДК.

Браніруючы званок у казачным офісе Дзядулі Мароза, заказчыкі ўдзельнічаюць у незвычайным праекце. Спецыялісты офіса гарантуюць навагодні настрой, які кожная сям'я атрымае, не выходзячы з уласнага дома і без рызыкі для здароўя.

Як удакладнілі арганізатары, офіс будзе працаваць у "сусветным маштабе". "Дзе б вы ні былі: ці то у Залессі, ці на Каліманджара, Дзед Мароз павіншуе вас. Бо свята не ведае межаў", - падкрэслілі ва ўпраўленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі