Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 снежня 2021, 09:02

Дзед Баюн, Весялінка і Сплюша: у Віцебску прадставяць лялек, якія размаўляюць на беларускай мове

23 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрываецца выставачны праект калекцыянераў Алены і Алега Карпіцкіх "А ў дзяцінства зазірнуць так хочацца", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

На выставе прадставяць лялек, гульні і цацкі часоў СССР. "Дарослыя змогуць у думках вярнуцца ў свет свайго дзяцінства, панастальгіраваць, падзяліцца з дзецьмі ўспамінамі, а юныя госці трапяць у зімовую казку. На вернісажы адбудзецца сустрэча з дзіцячым аўтарам Ірынай Токаравай", - расказалі ў музеі.

Адметнасцю выставы стануць лялькі ручной работы, якія размаўляюць на беларускай мове, праекта "Лялька.Бай" ад Цэнтра дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. У абласным музеі прадставяць трох персанажаў. Гэта Дзед Баюн, які расказвае беларускія казкі, прыгажуня Весялінка, якая з пяшчотай у голасе выконвае народныя песні, Сплюша - засыпае пад калыханку. Унутры лялек устаноўлены невялікія калонкі, якімі можна кіраваць са смартфона. Праект "Лялька.Бай" у 2020 годзе заявіў аб сабе на конкурсе "100 ідэй для Беларусі", а таксама стаў адным з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. Беларускі інавацыйны фонд выдзеліў аўтарам больш за Br15 тыс.

Выстава будзе працаваць да 23 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі