Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 лістапада 2020, 10:24

Дыстанцыйны конкурс на лепшую навагоднюю цацку пройдзе ў Магілёве

30 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Дыстанцыйны конкурс на лепшую навагоднюю цацку "Падарунак для Дзеда Мароза" пачынае Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу 1 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

"Удзельнікамі конкурсу могуць стаць усе жадаючыя, - адзначылі ў адміністрацыі ўстановы. - Такім чынам мы хочам стварыць святочны настрой і ўключыць людзей у творчую атмасферу стварэння аўтарскай ёлачнай цацкі".

Для ўдзелу неабходна падаць крэатыўную ёлачную цацку ў кабінет нумар 2 установы культуры не пазней за 24 снежня. Для вырабу навагодняга ўпрыгажэння можна выкарыстоўваць кардон, каляровую паперу, разнастайныя тканіны, ніткі. Дапускаецца выкарыстанне розных падручных сродкаў. Абавязкова павінна быць мацаванне да ёлачных галін. Памер цацкі - не большы за 45 на 25 см. Да цацкі трэба прыкласці невялікую інфармацыю пра аўтара: імя, імя па бацьку, прозвішча, узрост і кантактныя даныя. Усе прадстаўленыя вырабы будуць размешчаны на тэматычнай выстаўцы ў холе цэнтра культуры і вольнага часу.

На конкурс не прымаюцца работы, у якіх прысутнічаюць вострыя металічныя дэталі, цацкі з бітага шкла, прадуктаў харчавання (круп, яечнай шкарлупіны), запалак.

"Пераможцаў конкурсу вызначаць 25 снежня. Тыя, хто зойме 1-3-я месцы, атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі, а таксама магчымасць зрабіць фатаграфію з Дзедам Марозам і Снягурачкай.

Вынікі конкурсу будуць размешчаны на афіцыйным сайце Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі