ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 20 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 студзеня 2021, 18:59

Дырэктарам Купалаўскага тэатра назначаны Аляксандр Шастакоў

Фота з архіва
Фота з архіва

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы назначаны Аляксандр Шастакоў, да назначэння ён працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Прадстаўляючы калектыву тэатра новага дырэктара, міністр культуры Анатоль Маркевіч падкрэсліў, што Аляксандр Шастакоў адказна ставіцца да пытанняў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры. За час работы ў Мінгарвыканкаме ён праявіў сябе як дасведчаны і кваліфікаваны кіраўнік. Пад яго кіраўніцтвам праводзілася мэтанакіраваная работа па павышэнні якасці паслуг, што прадастаўляюцца ўстановамі культуры Мінска, выкананні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, стварэнні ўмоў для захавання і развіцця беларускай культуры і мастацтва. Дзейнасць Аляксандра Шастакова неаднаразова адзначана ўзнагародамі Мінгарвыканкама, Мінгарсавета і Міністэрства культуры.

"Яго вопыт спатрэбіцца на новай рабоце, разам з такімі чалавечымі якасцямі, як павага да творчых людзей і зацікаўленасць у кожным з членаў працоўнага калектыву", - адзначыў міністр культуры. Анатоль Маркевіч выказаў словы падзякі акцёрам і супрацоўнікам тэатра, якія захавалі вернасць тэатру і нацыянальнаму мастацтву.

Міністр арыентаваў новага кіраўніка і ўвесь калектыў на актыўную працу з маладымі творчымі кадрамі і стварэнне ўмоў для іх прафесійнага росту. Ён пажадаў камандзе Купалаўскага тэатра невычэрпнай творчай энергіі і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі