Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 красавіка 2021, 13:51

Дырэктарам гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" назначаны Дзмітрый Яшчанка

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктарам Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" назначаны Дзмітрый Яшчанка, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Сёння міністр культуры Анатоль Маркевіч прадставіў калектыву дзяржаўнай установы новага дырэктара. Раней Дзмітрый Яшчанка займаў пасаду галоўнага рэдактара газеты "Нясвіжскія навіны".

Анатоль Маркевіч акцэнтаваў увагу на тым, што ў рамках мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні моладзі і ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці перад калектывам установы пастаўлены сур'ёзныя задачы па далейшым развіцці аб'ектаў музея-запаведніка, стварэнні новых экспазіцый, рэалізацыі новых праектаў, развіцці турыстычнага патэнцыялу.

Палацава-паркавы комплекс унесены ў спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, з'яўляецца сапраўды адной са знакавых мясцін у краіне. Пасля маштабнай рэканструкцыі, праведзенай пры падтрымцы дзяржавы, комплекс стаў сапраўднай жамчужынай турыстычнага жыцця рэспублікі.

Аб'ект прыцягвае вялікую колькасць турыстаў не толькі з Беларусі, але і іншых краін. Ні адзін турыстычны маршрут не абыходзіцца без наведвання гэтай ўнікальнай мясціны. І сёння, уступаючы на пасаду, новы кіраўнік прымае на сябе місію па захаванні і прымнажэнні дасягнутых вынікаў, далейшым развіцці замкавага комплексу як візітнай карткі краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі