Карэн Шахназараў. Фота з архіва
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кінематаграфісты павінны атрымліваць магчымасць фінансавання сваіх праектаў у расійскім Фондзе кіно і Міністэрстве культуры РФ. Такім меркаваннем падзяліўся расійскі рэжысёр, генеральны дырэктар "Масфільма" Карэн Шахназараў у час прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да адкрыцця Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я лічу, што было б правільна, калі б беларускія кінематаграфісты малі б на агульных падставах, як і расійскія, атрымліваць магчымасць фінансавання ў расійскім Фондзе кіно і Міністэрстве культуры (РФ. - Заўвага БЕЛТА), паколькі ў нас Саюзная дзяржава. Гэта дапамагло б развіццю беларускага кіно і нашай кааперацыі", - адзначыў Карэн Шахназараў.
Ён расказаў, што з Мінскам яго звязвае гісторыя сям'і. "Мой бацька ўдзельнічаў у вызваленні горада ў 1944-м. Ён расказваў, што, калі салдаты ўвайшлі ў Мінск, гэта было жудаснае відовішча. Таму мне прыемна прыязджаць цяпер сюды і бачыць, якім цудоўным стала гэта месца. Думаю, бацька быў бы шчаслівы ўбачыць горад", - дадаў Карэн Шахназараў.-0-