Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 лютага 2018, 15:15

Дыктант па творах Якуба Коласа напішуць госці музея паэта ў Міжнародны дзень роднай мовы

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыктант па творах Якуба Коласа напішуць госці музея паэта ў Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Сутнасць музейнай акцыі "Дзясятка - за Коласа!" у тым, што ўдзельнікі, якія папярэдне запісаліся па тэлефоне, павінны будуць напісаць дыктант і вызначыць, з якога твора Якуба Коласа ўзяты ўрывак. Тыя, хто напісалі работу на дзесяць балаў і правільна назвалі крыніцу, атрымаюць сувеніры ад музея.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас - адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і новай беларускай літаратуры. За некалькі месяцаў да смерці паэт напісаў сваё знакамітае пісьмо-заклік аб крытычным стане беларускай мовы, радкі якога і да гэтага часу з'яўляюцца актуальнымі: "Найвялікшым духоўным багаццем народа з'яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў".

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца з 2000 года 21 лютага з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і садзейнічання ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі