Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Дрыга: фільмы "Лістападзіка-2018" маюць высокі мастацкі ўзровень

Культура 05.11.2018 | 10:39
Ірына Драга. Фота з архіва
Ірына Драга. Фота з архіва

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе карціны конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік-2018" маюць высокі мастацкі ўзровень, адзначыла на цырымоніі адкрыцця конкурсу першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лістападзік" - адзін з самых цікавых і яркіх конкурсаў у праграме кінафестывалю "Лістапад". Ён дае магчымасць беларускаму гледачу сустрэцца з цікавымі фільмамі ў дні дзіцячага кіно. І хоць такое кіно разлічана на дзяцей і падлеткаў, але пры гэтым яно прымушае задумацца і прааналізаваць жыццё. У гэтым годзе будуць фільмы і вясёлыя, і сур'ёзныя, але ўсе яны маюць высокі мастацкі ўзровень, усе яны будуць прымушаць падрастаючае пакаленне разважаць, думаць, параўноўваць сваё жыццё і жыццё сваіх равеснікаў, разам з імі радавацца і сумаваць, атрымліваць яркія незабыўныя эмоцыі", - сказала Ірына Дрыга.

Старт конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік-2018" дадзены 3 лістапада ў сталічным кінатэатры "Піянер". Стужкай адкрыцця стаў пазаконкурсны фільм беларускага рэжысёра Ігара Чацверыкова "Правілы геймера".

У "Лiстападзiку" ў гэтым годзе прымаюць удзел шэсць карцін, якія прадстаўляюць такія краіны, як Італія, Казахстан, Кенія, Кітай, Сербія і Эстонія. Стужка закрыцця - бразільская анімацыйная карціна "Ціта і птушкі".

Паказы фільмаў "Лiстападзiка" пройдуць з 3 па 6 лістапада, а конкурс - з 3 па 5 лістапада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.