Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 кастрычніка 2021, 13:32

Другі дыск сімфоній Мечыслава Вайнберга ў выкананні аркестра Крымера высока ацанілі ў Еўропе

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны камерны аркестр East-West Chamber Orchestra пад кіраўніцтвам вядомага беларускага музыканта Расціслава Крымера выпусціў другі дыск, які заканчвае цыкл з чатырох камерных сімфоній Мечыслава Вайнберга, паведамілі БЕЛТА ў калектыве.

Дыск з другой і чацвёртай камернымі сімфоніямі кампазітара выдадзены адной з самых вядомых гуказапісных кампаній Naxos і даступны ва ўсім свеце. Часопіс музычнай крытыкі "Піцыката" высока ацаніў работу музыкантаў, адзначыўшы, што малады калектыў пад кіраўніцтам Расціслава Крымера, заснаваны ў Беларусі, набірае абароты і пераконвае далікатнай ігрой, а ў вядомым выданні "История музыки" ён быў раней аб'яўлены дыскам тыдня.

Гэта работа цікавая яшчэ двума момантамі. Па-першае, тысячы людзей па ўсім свеце зноў пачулі, што Вайнберг, пасля таго як уцёк з Польшчы ў 1939 годзе, вучыўся ў Мінску, а таксама што эпіграфам да дыска стала прадастаўленая сям'ёй кампазітара апошняя раней не апублікаваная цытата.

У сваю чаргу дачка кампазітара Ганна Вайнберг напісала: "Я шчаслівая: увесь цыкл камерных сімфоній запісаны ў Мінску выдатным міжнародным аркестрам East-West Chamber Orchestra пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера, - горадзе, які захаваў татава жыццё. Калі б Беларусь не дала майму бацьку прыстанішча, тату спасцігла б трагічная доля яго сям'і: ён загінуў бы ад рук нацыстаў у канцлагеры. Карыстаючыся выпадкам, хачу яшчэ раз ад усяго сэрца падзякаваць беларускаму народу і пажадаць выдатным выканаўцам татавай музыкі вялікага поспеху".

Папярэдні дыск, выдадзены ў 2019 годзе, быў намініраваны на самыя прэстыжныя прэміі - International Classical Music Award у раздзеле сімфанічная музыка разам з Берлінскім філарманічным аркестрам пад кіраўніцтвам Кірыла Пятрэнкі і аркестрам Тонхале Цюрыха пад кіраўніцтвам Паава Ярві, а таксама ў некалькіх намінацыях Opus Klassik.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі