ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 сакавіка 2023
Мінск +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 мая 2017, 09:00

Другая дзясятка фіналістаў вызначана на "Еўрабачанні-2017"

Група NaviBand
Група NaviBand

12 мая, Кіеў /Кар. БЕЛТА/. Другая дзясятка фіналістаў вызначана па выніках другога паўфіналу 62-га міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне", які прымае Кіеў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік Беларусі група NaviBand з беларускамоўнай кампазіцыяй "Гісторыя майго жыцця" ўвайшла ў лік фіналістаў конкурсу.

На сцэне "Еўрабачання" 13 мая яшчэ раз прагучаць песні Балгарыі, Беларусі, Харватыі, Венгрыі, Даніі, Ізраіля, Румыніі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Аўстрыі.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" праходзіць у Кіеве з 9 па 13 мая. Фінал конкурсу пройдзе 13 мая.

Прамую трансляцыю паўфіналаў і фіналу традыцыйна вядуць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі