8 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У VII Міжнародным танцавальным праекце Dream Dance Fest, які праходзіць у час міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", прынялі ўдзел 18 калектываў з Беларусі, Расіі і Казахстана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На сцэну канцэртнай залы "Віцебск" выйшлі калектывы, якія прадставілі яркія і самабытныя нумары. Гледачы ўбачылі маленькіх і забаўных жаб, бясстрашных піратаў, пабывалі ў джунглях, зале чакання, навуковай лабараторыі, дзе ішлі выпрабаванні ў рэагентамі, і нават на беразе беларускай ракі, на паверхні якой плавалі купальскія вянкі са свежых кветак. Незабыўнае ўражанне зрабіў танец паводле народных матываў у надзвычай прыгожых уборах.
Не пакінуў гледачоў абыякавымі цудоўны калектыў La Ballerine ў касцюмах колеру капучына. Юныя артысткі прыехалі з Мінска, і для іх Dream Dance Fest ужо амаль родны. "Выступаць ніколькі не баімся. Мы многіх тут ведаем, ужо не раз сустракаліся з імі на гэтым конкурсе, сябруем", - расказалі дзяўчаты.

Беларусь для гасцей з поўначы Расіі адразу падалася намнога цяплейшай па клімаце. "Тут шмат зеляніны, прычым зелень іншая - у нас больш хвойных дрэў, а тут пераважна лісцевыя, усё патанае ў кветках", - адзначылі артысткі.
Перад танцоўшчыцамі народна-ўзорнага ансамбля "Балбулак" з Кызыларды (Казахстан) фестывальны горад таксама паўстаў квітнеючым і поўным зелені. "Мы ўпершыню ў Беларусі, нам усё тут падабаецца, такое ўсё прыгожае, людзі ветлівыя", - расказалі ўдзельніцы калектыву.

На конкурс яны прывезлі нацыянальны танец пра хараство іх радзімы, добры характар землякоў і гасціннасць народа Казахстана. Касцюмы зроблены максімальна аўтэнтычнымі, нават упрыгажэнні выкананы ў адпаведнасці з усімі традыцыямі. Дзяўчаты таксама настроены на перамогу, таму што старанна рыхтаваліся да конкурсу, займаліся інтэнсіўна цэлы месяц і ўпэўнены ў сваіх сілах.
На сцэну канцэртнай залы "Віцебск" выйшлі калектывы, якія прадставілі яркія і самабытныя нумары. Гледачы ўбачылі маленькіх і забаўных жаб, бясстрашных піратаў, пабывалі ў джунглях, зале чакання, навуковай лабараторыі, дзе ішлі выпрабаванні ў рэагентамі, і нават на беразе беларускай ракі, на паверхні якой плавалі купальскія вянкі са свежых кветак. Незабыўнае ўражанне зрабіў танец паводле народных матываў у надзвычай прыгожых уборах.
Не пакінуў гледачоў абыякавымі цудоўны калектыў La Ballerine ў касцюмах колеру капучына. Юныя артысткі прыехалі з Мінска, і для іх Dream Dance Fest ужо амаль родны. "Выступаць ніколькі не баімся. Мы многіх тут ведаем, ужо не раз сустракаліся з імі на гэтым конкурсе, сябруем", - расказалі дзяўчаты.
Упершыню ў фестывальную сталіцу прыехаў танцавальны праект "ДНК" з Югорска Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Танцоры даведаліся пра віцебскі конкурс, калі ўдзельнічалі ў фестывалі "Паўночнае ззянне" ў Расіі. "Нас запрасілі на Dream Dance Fest, і мы вырашылі, што прыедзем. Прывезлі сюды ўжо адпрацаваную праграму, на сцэне адначасова выступаюць 20 чалавек, мы стараемся адточваць танец так, каб усё было сінхронна, зладжана", - пракаменціравалі ўдзельніцы.
Беларусь для гасцей з поўначы Расіі адразу падалася намнога цяплейшай па клімаце. "Тут шмат зеляніны, прычым зелень іншая - у нас больш хвойных дрэў, а тут пераважна лісцевыя, усё патанае ў кветках", - адзначылі артысткі.
Перад танцоўшчыцамі народна-ўзорнага ансамбля "Балбулак" з Кызыларды (Казахстан) фестывальны горад таксама паўстаў квітнеючым і поўным зелені. "Мы ўпершыню ў Беларусі, нам усё тут падабаецца, такое ўсё прыгожае, людзі ветлівыя", - расказалі ўдзельніцы калектыву.
Уладальніка Гран-пры Dream Dance Fest назавуць на канцэрце "Зоркі TikTok", які пройдзе сёння ў 18.30 у Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе.-0-
Фота Аляксандра Хітрова
