Гродзенская вобласць захоўвае шмат народных рэцэптаў. Некаторыя
стравы не сустрэнеш больш нідзе ў Беларусі - прынамсі, менавіта ў такім
выглядзе. Вось, напрыклад, дранікі-запарнікі па рэцэпце з Беліцы.
Пачысціць бульбу і цыбулю. Надзерці на дробнай тарцы бульбу і заліць адной шклянкай гарачай сыроваткі, усыпаць соль на смак. Даць запарыцца бульбе пяць хвілін. Дадаць муку, яйка і надзёртую на дробнай тарцы цыбулю. Смажыць на алеі альбо ў тлушчы.
Смачна есці!
| Ігар ГАНЧАРУК, часопіс "Беларуская думка". Фота з архіва БЕЛТА.
