Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 снежня 2018, 16:30

Дні культуры Венгрыі плануецца арганізаваць у Мінску ў 2019 годзе

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні нацыянальнай культуры Венгрыі ў Верхнім горадзе Мінска плануецца арганізаваць у 2019 годзе. Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Беларусі Жолт Чутора на прэс-канферэнцыі ў мінскай ратушы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мая місія ў Беларусі пачалася 1 верасня, зусім нядаўна. Праз тыдзень ужо мы з міністрам культуры Венгрыі гаварылі, і ён абяцаў падтрымку ў правядзенні. Таму гэта ўжо дзяржаўныя планы - арганізаваць дні венгерскай культуры ў Мінску. Думаю, што для пачатку ўжо ў наступным годзе атрымаецца запрасіць выканаўцаў народных танцаў і музыкантаў. Спадзяюся, з дапамогай мэрыі Мінска ўсё атрымаецца", - сказаў пасол.

Жолт Чутора прызнаўся, што сам у маладосці 12 гадоў прафесійна займаўся народнымі венгерскімі танцамі, і нават навучыў журналістаў самаму простаму з іх. Між тым прыгажосць і разнастайнасць венгерскіх танцаў мінчане змогуць ацаніць 19 снежня ў канцэртнай зале "Верхні горад", дзе пры садзейнічанні пасла і яго жонкі народны ансамбль Duna Art арганізуе вечар "Cifra Magyar - Яркая Венгрыя". "Прафесійныя танцоры і музыканты пакажуць проста цуда! Прыходзьце - будзе шыкарная праграма", - анансаваў дыпламат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі