
13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Узбекістана стартуюць 13 красавіка вялікім гала-канцэртам у Мінску. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў пасольстве краіны ў Беларусі.
Урачыстае адкрыццё Дзён культуры адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі. На сцэне ўстановы сваю творчасць прадставяць майстры мастацтваў Узбекістана. У праграму гала-канцэрта ўвайшлі музычныя і харэаграфічныя нумары ад народных артыстаў, лаўрэатаў дзяржаўнай прэміі і пераможцаў міжнародных конкурсаў.
Ва ўрачыстым адкрыцці прымуць удзел афіцыйныя прадстаўнікі Міністэрства культуры і турызму Узбекістана і Міністэрства культуры Беларусі, а таксама дыпламатычны корпус і іншыя ганаровыя госці.
Мерапрыемствы Дзён культуры Узбекістана прадоўжацца 14 красавіка ў Слуцку, культурнай сталіцы Беларусі 2023 года.-0-