Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 верасня 2018, 17:51

Дні культуры Узбекістана плануюць у лістападзе правесці ў Беларусі

12 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дні культуры Узбекістана плануюць у лістападзе правесці ў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.

Паводле яго слоў, праграма мерапрыемства пакуль не падрыхтавана, аднак папярэднія дамоўленасці ўжо дасягнуты.

Юрый Бондар таксама расказаў, што ў час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан міністэрствы культуры дзвюх краін плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент стварае прававыя асновы для ўзаемадзеяння ў гэтай сферы.

Дні культуры Беларусі ва Узбекістане прайшлі ў красавіку бягучага года. На працягу трох дзён у Ташкенце можна было азнаёміцца з беларускім кіно, наведаць фотавыставу пра беларускія традыцыі і канцэрты майстроў мастацтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі