Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 студзеня 2022, 11:35

Дні культуры Індыі пройдуць у Віцебску

17 студзеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. З 21 па 26 студзеня ў канцэртнай зале "Віцебск" пройдуць дні нацыянальнай культуры Індыі, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".

Жыхары і госці горада змогуць пазнаёміцца з цудоўнай, казачнай і цікавай краінай у Паўднёвай Азіі. На працягу шасці дзён гасцей чакаюць майстар-класы па ёзе, мехендзі (мастацтва роспісу хной на целе), гастранамічныя і мастацкія падарожжы, кінапаказы лепшых балівудскіх фільмаў. Завершыць дні нацыянальнай культуры вечарынка Bollywood party з топавымі дыджэямі Віцебска.

Каб наведаць мерапрыемствы праекта, трэба забраніраваць запрашальныя білеты па тэлефонах: 8 (029) 640-90-56 (МТС) і 8 (0212) 67-34-86.

Праект рэалізуецца Цэнтрам культуры "Віцебск" пры садзейнічанні пасольства Індыі ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі