Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дні культуры і традыцый краін - удзельніц II Еўрапейскіх гульняў пройдуць у Палацы спорту

Культура 17.06.2019 | 13:03

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час II Еўрапейскіх гульняў на фан-зоне "Палац спорту" краін - удзельніц спартыўнага форуму правядуць Дні культуры і традыцый. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў фондзе "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

"Фармат фан-зоны "Палац спорту" - міжнародны і нацыянальны. Таму з 19 па 30 чэрвеня адбудуцца прэзентацыі НАКаў краін - удзельніц II Еўрапейскіх гульняў - Азербайджана, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Грузіі, Італіі, Венгрыі, Турцыі, Латвіі, Расіі, Аўстрыі, Румыніі - і іх культурнай праграмы, - расказалі ў дырэкцыі гульняў. - Запланаваны выступленні артыстаў і народных калектываў. На пляцоўцы фан-зоны будуць прадэманстраваны нацыянальныя кухні, рамёствы, тэатральныя калектывы і спартыўныя дасягненні ўдзельнікаў гульняў. Беларуская канцэртная праграма будзе прадстаўлена фарматамі Bright Kids, Bright Folk, Bright Stage, Bright Orchestra, Bright Dance".

Усе дні будуць працаваць пляцоўкі з паказальнымі выступленнямі ад Беларускай федэрацыі петанка і Беларускага грамадскага аб'яднання традыцыйных відаў барацьбы. А для дзяцей арганізавана сумесная з ЮНІСЕФ міні-фан-зона. Яе ўрачыстае адкрыццё адбудзецца днём 21 чэрвеня.

Насычаная штодзённая праграма будзе складацца з майстар-класаў, гульняў, спартыўных актыўнасцей, конкурсаў, флэш-мобаў, матывуючых выступленняў вядомых спартсменаў і трэнераў, а таксама тэатральных паказаў.

На ўрачыстым адкрыцці фан-зоны, 19 чэрвеня, у праграме The Final Countdown адбудзецца канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна з удзелам вядомых беларускіх выканаўцаў: Руслана Аляхно, Георгія Калдуна, Ірыны Дарафеевай, Івана Вабішчэвіча, Ксеніі Жук, Алёны Ланской, Аляксея Хлястова і Тарыела Майсурадзэ.

20 чэрвеня выступяць аркестр "Няміга", фальклорная група "Купалінка", арт-група "Беларусы", група Drum Ecstasy, ансамбль "Песняры", а таксама правядуць Дзень культуры і традыцый Азербайджана.

У пятніцу, 21 чэрвеня, пачнуцца трансляцыі спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў, якія затым будуць праводзіцца штодзень. Наведвальнікаў фан-зоны будуць радаваць салісты прадзюсарскага цэнтра "Спамаш", кавер-бэнды OK Band і "Мінскае мора", Алёна Ланская, Вольга Плотнікава, Тэа, Аляксей Хлястоў, Герман, салісты Тэатра песні Ірыны Дарафеевай, групы "Правакацыя" і Litesound. Акрамя таго, усіх прысутных пазнаёмяць з культурай і традыцыямі Ізраіля, а таксама правядуць трансляцыю цырымоніі афіцыйнага адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Пасля чаго адбудзецца Bright Party з удзелам артыстаў электроннай сцэны DJ Shane, DJ Magic Sound, DJ Gleb Glebov, DJ Arston.

Дзень культуры і традыцый Вялікабрытаніі пройдзе 22 чэрвеня. У ім прымуць удзел The Apples и Somethin' Regenerated, Clean Cut Kid, DJ Blaise, а таксама адбудуцца паказальныя выступленні па гістарычным фехтаванні.

На наступны дзень, 23 чэрвеня, падтрымліваць балельшчыкаў спартыўнага форуму будуць групы "Дразды", "Стары Ольса", Shuma, "Лас-Вегас", Ян Яраш, Лера Яскевіч. Ансамбль народнай песні і танца Грузіі "Руставі", Тэатр пантамімы імя Шалікашвілі, Ніно Катамадзэ & Band пры ўдзеле струннага аркестра "Вялікі рамантык" і New Live Brass пазнаёмяць з культурай і традыцыямі Грузіі.

24 чэрвеня - Дзень культуры і традыцый Італіі. Адбудуцца медальныя цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў II Еўрапейскіх гульняў па лёгкай атлетыцы. Акрамя таго, выступяць камерны ансамбль "Мінск-класік", калектыў "Крупіцкія музыкі", ансамблі танца "Зубраня" і "Чабарок", тэатр эстраднай песні "Сябрынка", група Vassel & Rooby.

Дзень культуры і традыцый Венгрыі пройдзе 25 чэрвеня, радаваць балельшчыкаў будуць народныя ансамблі "Свята", "Забава", "Узорыца", групы Las Vegas, "Топлес", "Дзядзька Ваня і пляменнікі" і іншыя.

У сераду, 26 чэрвеня, запланаваны канцэрт з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча, ансамбля "Харошкі", Аляксандра Саладухі, Макса Лорэнса і ВІА "Чараўніцы".

27 чэрвеня выступяць Palladium Electric Band, кавер-бэнды Jazz City Bаnd, DeTroit, а таксама адбудзецца Дзень культуры і традыцый Турцыі з прэзентацыяй гісторыі і кулінарыі правінцыі Газіянтэп і выступленнямі Eray і групы Gasmek з Турцыі.

У пятніцу, 28 чэрвеня, у Дзень культуры і традыцый Латвіі падтрымліваць балельшчыкаў будуць ансамбль народнай музыкі "Свята", Вольга Плотнікава, Аляксандра Гайдук, Usari, латышская група Carnival Youth.

У перадапошні дзень спартыўнага форуму, 29 чэрвеня, сваю творчасць прадэманструюць Іна Афанасьева, DJ Shane і Беларуская асацыяцыя танцавальнага спорту, таксама адбудзецца азнаямленне з культурай Расіі.

У Дзень культуры і традыцый Беларусі, 30 чэрвеня, выступяць групы "Чысты голас", "Ягорава гара", "Палац", Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", DJ Magic Sound, DJ Gleb Glebov, DJ Shane, а таксама адбудзецца трансляцыя цырымоніі афіцыйнага закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

Працаваць фан-зона "Палац спорту" будзе з 19 па 30 чэрвеня з 10.00 да 24.00, а ў дні адкрыцця і закрыцця гульняў да 4 раніцы.

Падрабязны расклад культурнай праграмы на фан-зоне можна знайсці на афіцыйным сайце II Еўрапейскіх гульняў 2019 у Мінску www.minsk2019.by.

II Еўрапейскія гульні ў Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 дзяржаў, яны будуць спаборнічаць у 15 відах спорту.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).