Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дні культуры Егіпта пройдуць у Беларусі з 29 кастрычніка па 2 лістапада

Культура 29.10.2019 | 12:43
Фота з архіва
Фота з архіва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Егіпта пройдуць у Беларусі з 29 кастрычніка па 2 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Такая дамоўленасць дасягнута ў мэтах выканання комплекснай праграмы (дарожнай карты) развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Егіптам на 2018-2019 гады. Афіцыйную дэлегацыю гасцей узначаліць старшыня Акадэміі мастацтваў Егіпта доктар Ашраф Закі.

У час Дзён культуры сваю творчасць прадставіць фальклорная трупа "Ісмаілія". Канцэрты пройдуць 31 кастрычніка ў Мінску і 1 лістапада ў Бабруйску. Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі 31 кастрычніка ў 19.00.

Супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж краінамі грунтуецца на пагадненні паміж урадамі Беларусі і Егіпта, падпісаным 24 чэрвеня 2004 года, і мемарандуме аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі культуры ад 15 студзеня 2017 года. У 2005 годзе адбыліся Дні культуры Егіпта ў Беларусі, у 2007 і 2008 гадах - Дні культуры Беларусі ў Егіпце.

У 2017 годзе Егіпет упершыню быў прадстаўлены на міжнародным фестывалі "Славянскі базар у Віцебску". Прадстаўнікі Егіпта прынялі ўдзел у міжнародным конкурсе сацыяльнага плаката, які прайшоў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі.

Беларусь у 2015 годзе ўпершыню прыняла ўдзел у Каірскім міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў. У 2016 годзе анімацыйны фільм Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" "Вясна восенню" рэжысёра і аўтара сцэнарыя Таццяны Кубліцкай на фестывалі быў удастоены ўзнагароды за лепшы сцэнарый. У XXVI Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад" у якасці члена журы прыме ўдзел тэлевядучая, журналіст, кінакрытык Пасант Салама. У сакавіку бягучага года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшла творчая сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці з кінарэжысёрам Рамі Эль Габры.

З красавіка 2015 года ўстаноўлены абмен з Нацыянальнай бібліятэкай і архівам Dar El Kotob Егіпта (Каір). За гэты час у адрас каірскіх калег адпраўлена звыш 100 беларускіх выданняў, атрымана ад іх - 10. У 2017 годзе ў фонд Александрыйскай бібліятэкі быў перададзены камплект факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.