Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 чэрвеня 2022, 09:04

Дні культуры Беларусі ў РФ адкрыліся візітнай карткай беларускага тэатра "Паўлінкай"

7 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дні культуры Беларусі ў Расіі ўрачыста адкрыліся 6 чэрвеня ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускія артысты з нецярпеннем чакалі гэту сустрэчу", - сказаў на цыромоніі адкрыцця міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч. Ён падкрэсліў, што Дні культуры - важная падзея ў культурным дыялогу Беларусі і Расіі, "дзе нам не патрэбны пераклад, паколькі мы гаворым на адной мове мастацтва".

"Мы цэнім Расію як сапраўднага сябра нашай краіны, - гэту заяўву міністра культуры Беларусі публіка сустрэла апладысментаў. - Я глыбока ўпэўнены, што менавіта культура напаўняе нашу рэчаіснасць любоўю, дабром і павагай".

Анатоль Маркевіч адзначыў, што ў рамках Дзён культуры, якія прадоўжацца па 8 чэрвеня, расіяне змогуць паглядзець спектаклі беларускага класічнага тэатра, напрацоўкі нацыянальнага кінематографа і творы сучаснага мастацтва. А адкрыць Дні гонар выпаў візітнай картцы нашай краіны спектаклю "Паўлінка" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

"Для любога беларуса "Паўлінка" - гэта больш, чым пастаноўка", - падкрэсліла ў сваю чаргу статс-сакратар - намеснік міністра культуры Расіі Ала Манілава. Яна нагадала, што гэты спектакль упершыню быў паказаны ў 1943 годзе ў расійскім Томску, куды тэатр быў эвакуіраваны з Мінска ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І з таго часу купалаўцы адкрываюць кожны свой сезон менавіта "Паўлінкай".

Ала Манілава адзначыла глыбокі сімвалізм таго, што Дні культуры Беларусі пачынаюцца ў дзень нараджэння рускага класіка Аляксандра Пушкіна спектаклем тэатра, які мае імя беларускага класіка Купалы, які, як вядома, стварыў пераклад на беларускую мову бессмяротнага пушкінскага "Меднага конніка".

Дні культуры Беларусі адкрыліся ў маскоўскім тэатры Et Cetera, узначальвае які кіраўнік Саюза тэатральных дзеячаў Расіі Аляксандр Калягін. 7 чэрвеня на гэтай жа сцэне купалаўцы пакажуць спектакль "Жаніцьба".

З 6 па 8 чэрвеня ў Цэнтральным доме кінематаграфістаў пройдуць Дні беларускага кіно. Афіша кінапаказаў уключае мастацкія, дакументальныя і анімацыйныя стужкі беларускіх кінематаграфістаў, а таксама дэбютныя работы. Акрамя таго, гледачы змогуць убачыць адрэстаўрыраваную версію карціны "Я родам з дзяцінства" класіка беларускага кінематографа Віктара Турава.

7 чэрвеня ў выставачнай зале Траццякоўскай галерэі на Крымскім вале адкрыецца экспазіцыя сучаснага беларускага мастацтва. На гэты ж дзень запланавана сустрэча міністра культуры Беларусі Анатоля Маркевіча з беларускай дыяспарай.

Арганізатарамі Дзён культуры Беларусі ў РФ з'яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры РФ, пасольства Беларусі ў Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі