Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дэбютантаў першага Венскага балю ў Купалаўскім выберуць з 200 прэтэндэнтаў

Культура 17.10.2019 | 16:41
Фота з архіва
Фота з архіва

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 600 заявак ад жадаючых стаць дэбютантамі першага "Венскага балю з А1 у Купалаўскім" паступіла ў бальны камітэт, якому цяпер трэба будзе адабраць 200 удзельнікаў вочнага этапу кастынгу, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Сярод жадаючых стаць дэбютантамі - байкеры і інжынеры-энергетыкі, выхавальнікі і ўрачы-анестэзіёлагі, мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці і лаўрэаты міжнародных музычных конкурсаў, рамантычныя паклонніцы творчасці Джэйн Осцін і фанаты Макса Каржа.

Сярод маладых людзей, якія праявілі цікавасць да балю, некалькі афіцэраў Узброеных Сіл Беларусі. Ёсць удзельнік гістарычных рэканструкцый эпохі напалеонаўскіх войнаў. "Баль цікавы ў аднолькавай ступені прадстаўнікам творчых і тэхнічных прафесій - ад дзеючых і будучых праграмістаў і інжынераў да гукарэжысёраў і журналістаў. А адзін малады чалавек шчыра прызнаўся, што для яго ўдзел у балі - гэта магчымасць пакарыць сэрца каханай, якая паехала вучыцца ў Вену", - адзначылі арганізатары.

"Большасць тых, хто запоўніў анкету, - дзяўчаты. Апынуцца ў казцы, адчуць сябе прынцэсай у прыгожай сукенцы і лавіць на сабе позіркі захопленых галантных кавалераў - так многія з іх апісваюць матывы, якія падштурхнулі іх падаць заяўку на ролю дэбютанткі, - расказалі ў камітэце. - Але не трэба думаць, што і ў рэальным жыцці нашы гераіні прысвячаюць увесь свой вольны час марам пра прынцаў. Яны вучацца (55,6 працэнта кандыдатаў - студэнты беларускіх ВНУ), займаюцца музыкай, танцамі, спортам - нехта на аматарскім узроўні, а нехта і на прафесійным. Вольны час стараюцца заняць наведваннем выстаў, спектакляў, канцэртаў і іншых культурных падзей".

Сярод прэтэндуючых на статус дэбютанта Венскага балю ёсць пяціразовы лаўрэат спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, неаднаразовы лаўрэат міжнародных музычных конкусаў па фартэпіяна, некалькі валанцёраў UNICEF. Адна з дзяўчат была асабістым асістэнтам прэзідэнта ЕАК Янеза Качыянчыча на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

Венскі баль адбудзецца 14 снежня. Арганізуюць падзею кампанія А1 і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пры ўдзеле пасольства Аўстрыі ў Беларусі. У якасці дэбютантаў на балі змогуць прысутнічаць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў і дзяўчаты ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў, якіх бальны камітэт адбярэ для ўрачыстага адкрыцця свята.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.