Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 красавіка 2024, 12:34

Дасье па элеменце "Культура беларускай дуды" накіравана ў ЮНЕСКА

Фота Гродзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці
Фота Гродзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры накіравала дасье нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Культура беларускай дуды" ў сакратарыят Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Падрыхтоўцы намінацыі папярэднічала велізарная работа па вывучэнні традыцый дударства ў Беларусі. Дасье было падрыхтавана Мінскім аблвыканкамам у 2024 годзе пры каардынацыі Міністэрства культуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЮНЕСКА.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці культуры беларускай дуды, якая бытуе на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, быў нададзены Міністэрствам культуры ў 2023 годзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі