Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 сакавіка 2021, 12:19

Данііл Мышкавец прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні "Віцебск-2021"

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Данііл Мышкавец прадставіць Беларусь на XXX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021". Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства культуры, паведамляе БЕЛТА.

20-гадовы Данііл Мышкавец - выпускнік Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Фінал нацадбору прайшоў 20 сакавіка ў Палацы культуры імя Максіма Горкага ў Барысаве. За пуцёўку на конкурс эстраднай песні змагаліся 10 выканаўцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі