Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Даніэль Ястрэмскі на дзіцячым "Еўрабачанні" выступіць пад нумарам 8

Культура 20.11.2018 | 09:00
Даніэль Ястрэмскі
Даніэль Ястрэмскі

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" Даніэль Ястрэмскі выступіць пад восьмым нумарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з правіламі Еўрапейскага вяшчальнага саюза, у час афіцыйнай цырымоніі адкрыцця конкурсу праходзіць жараб'ёўка. Разыгрываюць першую і апошнюю пазіцыі. Адкрые шоу ўдзельніца з Украіны Дарына Краснавецкая. Апошняя кампазіцыя прагучыць у выкананні прадстаўніцы Польшчы Раксаны Венгель.

У адпаведнасці з правіламі конкурсу, пра свой нумар даведваецца і прадстаўнік краіны - гаспадыні міжнароднага конкурсу. Пад восьмым нумарам ён выканае песню "Time". Нумары выступленняў іншых канкурсантаў будуць вядомы пазней.

Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" у Мінску паставіла рэкорд па колькасці ўдзельнікаў. Два дзясяткі выканаўцаў у гэтым фармаце не спаборнічалі яшчэ ні разу.

Фінальны канцэрт міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі 25 лістапада. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў музычнага праекта выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.