Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дакументальны фільм "Першадрук" пра Францыска Скарыну выйдзе ў пракат у маі

Культура 27.04.2017 | 13:58

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы фільм беларускіх дакументалістаў "Першадрук" вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" выйдзе ў пракат у маі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на кінастудыі.

Фільм прысвечаны адной з самых яркіх асоб у гісторыі Беларусі - Францыску Скарыну і прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Карціна здымалася на тэрыторыі чатырох краін: у Беларусі (Мінск, Полацк, Вілейка), Польшчы (Кракаў), Чэхіі (Прага) і Расіі (Санкт-Пецярбург). Гэта карціна паказвае жыццёвы шлях беларускага першадрукара, прапануе прайсці яго дарогамі.

Аўтар сцэнарыя фільма Уладзімір Мароз і рэжысёр Ігар Чышчэня раскрываюць асобу вялікага першадрукара ў кантэксце сучаснасці. Паводле слоў рэжысёра, мэтай стваральнікаў было не проста расказаць біяграфію Скарыны, а спраецыраваць асобу першадрукара на сённяшні дзень, паказаць, што яго ідэі і прынцыпы жывуць у сучаснасці.

Акрамя работы сцэнарыста і рэжысёра, кінакрытыкі адзначаюць здымкі аператара Аляксандра Акавіцкага і музыку, спецыяльна напісаную да фільма Аляксандрам Круцелем.

Фільм створаны на беларускай мове, плануецца яго пераклад на рускую і англійскую мовы.

Усе абласныя кінавідэапракаты краіны пакажуць новую карціну беларускіх кінадакументалістаў. Павышаная цікавасць да фільма "Першадрук" не выпадковая, адзначылі на кінастудыі. Апошні фільм пра Скарыну, прызначаны для кінапракату, быў зняты на студыі "Летапіс" у 1989 годзе.

Далейшая пракатная гісторыя фільма разнастайная: ён будзе прапанаваны да паказу на тэлеканалах Беларусі і за яе межамі, фільм стане ўдзельнікам шматлікіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны, фільм будзе рэкамендаваны ў калекцыі буйнейшых еўрапейскіх бібліятэк.

Паказ карціны запланаваны таксама на Дні беларускага пісьменства, які пройдзе ў верасні ў Полацку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Графік работы ўстаноў аховы здароўя ў снежаньскія выхадныя і святы У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2018 года.