Сцяг Субота, 14 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 жніўня 2024, 15:08

Дакументальны фільм беларускага рэжысёра прызнаны лепшым на кінафестывалі ў Варонежы

Фота з архіва
Фота з архіва
28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільм "Дзеці вайны" беларускага рэжысёра Дзмітрыя Нячаева стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы дакументальны фільм" на II Міжнародным кінафестывалі "КінаКот", які праходзіў з 27 ліпеня па 27 жніўня ў Варонежы. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на кіраўніка фестывалю Арцёма Іванова.

Увогуле было выбрана 14 пераможцаў у трох узроставых катэгорыях: 12-16 гадоў, 17-24 гады і старэйшыя за 25 гадоў. Паводле слоў кіраўніка фестывалю, усе пераможцы атрымалі фірменны мерч, статуэткі кінафестывалю "КінаКот" і граматы з подпісамі журы.

Усяго на фестывалі было прадстаўлена больш за 30 фільмаў. У конкурснай праграме дэманстраваліся кароткаметражныя фільмы, знятыя расійскімі і замежнымі кінематаграфістамі за апошнія 10 гадоў і адабраныя журы з больш як 100 кінастужак.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі