
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера дакументальнага фільма "Тэатр кінаакцёра" вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" пройдзе ў кінатэатры "Цэнтральны" ў Мінску 28 сакавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў кінастудыі.
Стужка прысвечана Тэатру-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", гісторыя якога налічвае ўжо 40 гадоў. На працягу апошніх трыццаці гадоў ім кіруе народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў.
"У праекце праз асобу мастацкага кіраўніка расказваецца аб творчым шляху тэатра-студыі, аб лепшых пастаноўках і вядучых акцёрах, якія праслаўляюць студыю, з'яўляюцца яе тварам. Эмацыянальны цёплы фільм дае магчымасць дакрануцца да чароўнай атмасферы тэатральнага жыцця", - расказалі ва ўстанове.
Аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам работы выступіла Галіна Адамовіч, аператарам - Юрый Дакучаеў.-0-