Сцяг Нядзеля, 15 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 мая 2025, 16:12

Дабрачынныя паказы анімацыйнага фільма "Песня Сірын" пройдуць у Мінску ў Дзень сям'і

Фота з архіва
Фота з архіва
12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дабрачынныя паказы анімацыйнага фільма "Песня Сірын" пройдуць у Мінску 15 мая, у Дзень сям'і. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

Паволе слоў арганізатараў, паказы пройдуць у час рэспубліканскай акцыі "Разам - за моцную і здаровую сям'ю". Анімацыйную стужку прадставяць шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям, а таксама сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, прыёмным і апякунскім сем'ям. Кінасеансы пройдуць ва ўсіх сталічных кінатэатрах.

Фільм "Песня Сірын" расказвае пра двух хлопчыкаў, якія па волі лёсу трапляюць у свет славянскіх багоў і міфалагічных істот. Па збегу абставін хлопчыкі ўмудраюцца прадухіліць вялікую бітву, якую бязлітасная багіня смерці Паляндра плануе развязаць паміж уладарамі сусветаў: Перуном - грамавержцам (валадар верхняга свету) і Вялесам (валадар ніжняга свету). Сюжэт у фільма прыгодніцкі, але ў ім можна ўбачыць адсылкі да беларускага этнасу.

 У кінавідэапракаце адзначылі, што фільм цудоўна падыходзіць для сямейнага прагляду і спадабаецца як дзецям, так і дарослым.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі