ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 снежня 2021, 15:44

Дабрачынны паказ у Белдзяржцырку сабраў 1,5 тыс. юных мінчан

Фота Telegram-канал Мінск. Афіцыйна
Фота Telegram-канал Мінск. Афіцыйна

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гасцямі дабрачыннага паказу Белдзяржцырка "Магія матыля, або Навагоднія цуды ў цырку" сёння сталі 1,5 тыс. дзяцей сталіцы. Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў аказаўся ў ліку гледачоў і павіншаваў дзяцей з надыходзячым доўгачаканым і самым чароўным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнай мэрыі.

"Новы год імчыцца да нас. Хачу пажадаць усім моцнага здароўя, каб усё і заўсёды ва ўсіх нас было добра. Шчасця і ўдачы! Каб новы год прынёс радасць, толькі добрае і светлае. Няхай усе вашы мары і жаданні абавязкова ажыццяўляюцца!" - пажадаў кіраўнік горада.

Юныя госці сталі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі паказу - адказвалі на пытанні хорам з месцаў, размаўлялі з клоўнамі і Дзедам Марозам. Сэрцы дзяцей пакарылі не толькі фокуснікі і трукачы, акрабаты і паветраныя гімнасты, але і іншыя артысты - сабачкі, малпачкі, марскія коцікі і поні, якія выдатна разумелі каманды дрэсіроўшчыкаў.

Як растлумачыў першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, паказ у цырку стаў адной з цэнтральных гарадскіх падзей акцыі "Нашы дзеці": на свята запрошаны дзеці з сацыяльна слабаабароненых катэгорый, дзеці з апякунскіх сем'яў, выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, а таксама таленавітая моладзь - пераможцы творчых, інтэлектуальных, спартыўных спаборніцтваў, тыя, хто мае высокія дасягненні ў вучобе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі