Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 чэрвеня 2022, 10:32

Дабрачынны канцэрт юнай піяністкі Н.Гуранковай збярэ аматараў класікі ў Гродне

21 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Дабрачынны канцэрт юнай піяністкі Настассі Гуранковай сёння пройдзе ў Гродне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар Гродзенскага музычнага каледжа Ганна Сарасек.

"У праграме канцэрта - творы класічнай музыкі і аўтарскія творы выпускніцы Цэнтра педагагічнай практыкі Гродзенскага музычнага каледжа, піяністкі Настассі Гуранковай. Дзяўчынка, якая не бачыць нот, але віртуозна іграе на фартэпіяна і нават піша музыку, упершыню прадставіць публіцы свой сольны канцэрт. 15-гадовая піяністка Настасся Гуранкова - лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, тройчы стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі", - расказала Ганна Сарасек.

Настасся Гуранкова дабілася поспеху не толькі як выканаўца, але і як кампазітар. У 2021 годзе яна была ўдастоена звання лаўрэата на конкурсе-фестывалі юных музыкантаў "Палескі агеньчык". Паралельна дзяўчына паспяхова асвойвае ігру на флейце і вакал. Дарэчы, канцэртную праграму дапоўніць выступленне лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў камернага аркестра каледжа пад кіраўніцтвам Наталлі Сегіневіч. У фінале творчага вечара слухачоў чакае сюрпрыз - выкананне твора новым, дапоўненым складам аркестра.

"Сваім выступленнем навучэнцы каледжа хочуць данесці да слухачоў, што выкананне і праслухоўванне класічнай музыкі - гэта сучасна і цікава. А разам з тым гэта дае магчымасць дапамагчы людзям. Так, перад канцэртам будзе працаваць кірмаш-продаж "Цэнтра ПАРА". Атрыманыя сродкі пойдуць на дапамогу дзецям і дарослым з анкалогіяй. Мерапрыемства праходзіць у рамках рэспубліканскага Тыдня моладзі", - дадала Ганна Сарасек.

Канцэрт адбудзецца сёння ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Пачатак у 18.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі