ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 ліпеня 2018, 17:31

Да фарміравання праграмы Дня Саюзнай дзяржавы плануецца прыцягваць лаўрэатаў прэміі СД

Гаворыць Мікалай Корбут
Гаворыць Мікалай Корбут

13 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Да фарміравання праграмы Дня Саюзнай дзяржавы плануецца прыцягваць лаўрэатаў саюзнай прэміі. Аб гэтым паведаміў намеснік дзяржаўнага сакратара СД Мікалай Корбут сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню Дня Саюзнай дзяржавы на фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з калегамі, нашай творчай інтэлігенцыяй, безумоўна, будзем працаваць над тым, каб зрабіць разнастайнай творчую частку праграмы Дня Саюзнай дзяржавы на "Славянскім базары ў Віцебску". Насыціць яе новымі творчымі праектамі дапамогуць лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва розных гадоў", - сказаў Мікалай Корбут. Ён дадаў, што пакуль не гатовы выказаць сваё бачанне навін, якія плануецца рэалізаваць. "Спачатку хацелася б атрымаць поўнае ўражанне ад усяго сённяшняга дня", - падкрэсліў Мікалай Корбут.

Намеснік дзяржсакратара падзяліўся з журналістамі сваім уражаннем аб Віцебску. "Добры, цёплы і пазнаваемы горад. Дзякуючы фестывалю ён развіваецца і з гадамі становіцца ўсё больш прыгожым і ўтульным", - адзначыў ён.

Уладальнікамі прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады сталі народны артыст Расіі кампазітар Алег Іваноў, аўтарскі калектыў у складзе народнага артыста Расіі дырыжора Валерыя Палянскага і заслужанага работніка культуры Расіі Аляксандры Шанінай, а таксама народны артыст Савецкага Саюза балетмайстар Валянцін Елізар'еў. Высокую ўзнагароду старшыня Вышэйшага дзяржсавета, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў лаўрэатам 12 ліпеня ў час цырымоніі адкрыцця "Славянскага базару ў Віцебску".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі