Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 верасня 2020, 16:47

Чарота: задача літаратурных часопісаў - быць эталонам добрага густу

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задача літаратурных часопісаў - быць арыенцірам, эталонам добрага густу. Аб гэтым журналістам заявіў намеснік дырэктара выдавецкага дома "Звязда", галоўны рэдактар газеты "Літаратура і мастацтва" Аляксей Чарота на прэс-канферэнцыі "Літаратурна-мастацкія часопісы новага фармату. Папулярызацыя беларускай прозы і паэзіі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Літаратурныя часопісы - гэта толькі адлюстраванне сучаснай літаратуры. Іх задача - быць арыенцірам, эталонам добрага густу. Гэта адбываецца дзякуючы рабоце рэдактараў, якія маюць адпаведную адукацыю і навыкі, - яны могуць вылучыць лепшае, што ёсць на гэты момант. Неабходна, каб існавала як мага больш выданняў з рознымі пунктамі гледжання. Гэта дае магчымасць мець шырокае разуменне тых працэсаў, якія адбываюцца сёння ў літаратуры", - сказаў Аляксей Чарота.

На яго думку, часопісы не могуць існаваць толькі ў друкаваным выглядзе - трэба заваёўваць інтэрнэт-прастору. "Увага моладзі прыкавана больш да інтэрнэту, яна хоча атрымліваць забаўляльную інфармацыю. Акрамя таго, маладым людзям прасцей чытаць невялікія тэксты. На жаль, такая сітуацыя назіраецца не толькі ў Беларусі, гэта праблема ўсіх краін. Аднак, вывучаючы замежную практыку, пераконваюся, што друкаваныя часопісы і кнігі ўсё ж застануцца, будуць прыкметай добрага густу і адукаванасці чалавека. Важна, каб людзі разумелі: у першую чаргу павінна быць культура, літаратура, без якой развіццё краіны або нацыі немагчыма", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі