24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставу "Чараўнік тэатральнай сцэны" да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага тэатральнага мастака Івана Ушакова прадставілі ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, паведамляе БЕЛТА.
Творчая спадчына мастака багатая і шматгранная. Ён і жывапісец, і графік, і тэатральны дэкаратар. Менавіта як сцэнограф ён пакінуў найбольш значны след у гісторыі нацыянальнай сцэны.
У першы Беларускі тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы) ён прыехаў пасля заканчэння Віцебскага мастацкага тэхнікума ў 1933 годзе. Усё сваё жыццё працаваў на знакамітай сцэне - спачатку дэкаратарам, а затым і галоўным мастаком.
Сярод найбольш значных яго работ - дэкарацыі да спектакляў "Кацярына Жарнасек", "Пагібель воўка","Фландрыя", "Дурная для іншых, разумная для сябе". Ваенная тэматыка адлюстравана ў творах "Фронт", "Крылатае племя", "Пётр Крымаў", "Палешукі" і "Таварыш Андрэй".
За творчыя заслугі ў галіне дэкаратыўнага мастацтва Івану Ушакову ў 1944 годзе было прысвоена званне заслужанага артыста Беларусі.
Характэрнай асаблівасцю мастацкага почырка Івана Ушакова з'яўляецца маляўнічасць, шматколернасць, выкарыстанне пейзажнага фону. Яго творчасць - яркая старонка ў тэатральна-дэкаратыўным мастацтве Беларусі. Ён, сапраўдны чараўнік сцэны, арганізаваў больш за 40 спектакляў. На выставе будуць прадстаўлены матэрыялы Нацыянальных фондаў гістарычнага музея: эскізы дэкарацый да спектакляў, фотаздымкі мастака з роднымі і блізкімі і асабістыя рэчы. Экспазіцыя будзе працаваць да 12 лютага.-0-