Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 студзеня 2020, 11:47

Бузоўскі: конкурс буктрэйлераў стане дапамогай для папулярызацыі чытання

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі конкурс буктрэйлераў "Кніга з экрана" стане добрай падмогай для ўсіх, хто шукае новыя формы папулярызацыі кнігі сярод моладзі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

"Мы падтрымалі прапанову БРСМ аб конкурсе па стварэнні буктрэйлераў. Для нас гэта новая форма, і мы гатовы апрабаваць яе ў маштабах рэспублікі. Праект цікавы не толькі тым, хто звязаны з вытворчасцю і выданнем кніг, але і тым, хто захапляецца чытаннем, шукае сваю кнігу. Важна, каб маладыя людзі адчулі аўтара, тэму кнігі, праявілі сваю творчасць", - падкрэсліў Ігар Бузоўскі.

Паводле яго слоў, галоўная задача конкурсу - пашырыць уплыў кнігі на моладзь і папулярызаваць чытанне ў маладзёжным асяроддзі. "Мы хочам, каб гэты конкурс стаў адным з мерапрыемстваў Міністэрства інфармацыі, якія на працягу доўгіх гадоў выклікаюць вялікую цікавасць як у нашай краіне, так і за яе межамі. Гэта міжнародныя праекты Мінская кніжная выстаўка-кірмаш і выстаўка "СМІ ў Беларусі", а таксама Дзень беларускага пісьменства. Конкурс буктрэйлераў добра ўпісваецца ў нашы праграмы, ну а наколькі ён будзе яркім і цікавым - залежыць ад нашай моладзі", - рэзюмаваў намеснік міністра.

Рэспубліканскі творчы конкурс буктрэйлераў "Кніга з экрана" стартаваў 27 студзеня. Ён праводзіцца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Мэта конкурсу - папулярызацыя чытання, стварэнне рэкламнага прадукту для кніг, прыцягненне моладзі да захавання і ўмацавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, воінскім і працоўным подзвігу беларускага народа, а таксама папулярызацыя творчасці сучасных аўтараў Беларусі і актуалізацыя цікавасці да мастацкай літаратуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі